Home

Рэклама

рада вас бачыць!

  • 28 Ліс 2009 at 6:09 PM
Mark Ryden
а вось і піяністка, собсна гра






music: Saltillo - The Opening

Лёгкія і цяжкія хваробы

  • 23 Ліс 2009 at 12:13 AM
Mark Ryden
Помніцца, знайшла ў Марыйкі Мартысевіч думку, што орган кахання ніякае ня сэрца, а лёгкія. Дык цяпер памірае той, хто мацней кахае?..
Грып у мяне гэтым годам здарыўся двойчы. Першы быў узімку і лайтовы, але пакінуў пасьля сябе страшэнны кашаль і вось гэтае апавяданне. Лёгкія тады я так і не сьвяціла, тыпу як прыйшла вясна - і бронхі адтаялі. Цяпер я рабіла здымак двойчы: у пачатку хваробы і калі збілася высокая тэмпература, але распачаўся моцны кашаль. Ужо мінуў трэці тыдзень, але я дасюль патроху кашляю, а на днях ізноў паднялася субфебрыльная тэмпература. Заўтра, відаць, варта паехаць да мамы ў цэнтр ды сфотацца кантрольна. Палюбіла я гэта дзела, карацей.
І я зноў адава пакутую ад бяссоння. Часам я падумваю, што чыннікам недамаганняў зьяўляецца мая парода. "Што ў цябе за парода!" - дакарае мама. Ну ды ладна.

SHIT HAPPENS
(гісторыя хваробы)


А на днях мне сказалі: “Ты хворая, сядзі дома”. Я прызвычаілася верыць людзям, таму цяпер я трохі кашляю, трохі саплівая і зусім ня трохі адчуваю, як баліць маё цела. Я сяджу дома. Сябрую з падушкай, кніжкамі, цёплымі шкарпэткамі і, вядома, з сумам. Мераю і мераю тэмпературу, але не правяраю, бо тэрмометр ня скажа нічога новага. Часам грэю рукі і горла гарбатаю, а вочы маніторам кампутара. Часта гляджу ў вакно, а цяпер і на ягоныя фотаздымкі. Калі на вуліцы ўсё такое белае, яго валасы робяцца цёмнымі. Калі я пішу яму, мая тэмпература падымаецца яшчэ вышэй. Ах, фак...

− ... Мам, пагладзь мне спінку, хвароба так стамляе мяне.
− ... Мам, вазьмі мяне на ручкі, я цяпер такая маленькая і несамастойная.
− ... Мам, праспявай мне калыханку, у сьне людзі вырастаюць.
Але я ня буду, ня буду піць гэтыя таблеткі...
і далей )

Пра маю піяніну

  • 20 Ліс 2009 at 10:39 PM
Mark Ryden
Калі я была дашкольнага ўзросту, у нашай кватэры стаяла старое чорнае нямецкае піяніна, на ім яшчэ тыпу лісточкі-жалудочкі былі выразаныя. Дык я ўсім гасьцям хвалілася: "гэта мая піяніна", "я граю на піяніне". Праўда, я тады яшчэ толькі "Сабачы вальс" умела і розныя там авангардныя імправізацыі. А ў той час, калі дзіцячае сьветабачанне і словатворчасьць падпсаваліся акадэмізмам, у мяне зьявілася самае звычайнае піяніна "Беларусь" і я грала Баха, Бетховена і ўсякія абаўскія "Мані-мані", але ўжо не на піяніне, а на піяніна. Ды гэта ж нецікава...

А, яшчэ... Пэўна, згодна з логікай гульню на піяніна "Беларусь" я павінна была пачаць не з бахаў-бетховенаў, а з гімну Беларусі.
Так бы мовіць, наступны крок пасьля "Сабачага вальсу".

На повестку дня

  • 20 Ліс 2009 at 5:33 AM
Mark Ryden
Шановні друзі!
Адкажыце!
Выраз "Ганкіна піяніна" успрымаецца як аказіянальны? (прычым "піяніна" у мяне патэнцыяльна скланяецца і мае жаночы род:)Ці ў большай ступені рэжа вока і вымушае адрэдагаваць на "Ганчына"? Мо, падправіць варта...

А яшчэ бацька і брат рагочуць, моў, псеўданім "Шэпт" з жыдоўскім пафасам, моў, паміж 41-м і 45-м мяне б расстралялі. Але ж ну іх. Чо мне, маладой і а-антысемітычнай.

(А ў тым посьце, што біфор, я ўжо і адказ напісала)
но(ж/т)кі
Уцягнула мяне [info]ku_palinka ў ЗАБАВУ. Там жа і мая нецікавая пародыя на цікавыя факты з жыцця Палінкі. Дык вось. З нагоды віравання асабістых фактаў і народнасьці топіку "хлопцы і ўсё такое", наце вам: 1 псеўдафакт, а ўсё астатняе - факт на стопроц факт.

1.Аднойчы я прапусьціла цягнік (і засталася без грошаў у чужой краіне), бо ніяк не магла разьвітацца з авой якім аўстрыйцам.
2. На музычным фестывалі ў Будапешце пасьля звышчароўнага знаёмства страціла хлопца і запомніла (не, дзівам узгадала пазьней), бадай, толькі ягонае імя. А праз год гэты венгр ужо ў мяне дома сядзеў.
3. Надарылася мне неяк гатаваць вячэру майму ідэалу (самому) Алегу Дабрыніну.
4. Найлепшы пацалунак у маім жыцці быў сапраўдны французскі з сапраўдным французам.
5. А на раялі я яшчэ і кахалася.
6. Давялося мне пэўны час быць гёлфрэндам тройчы лепшага дзіджэя Беларусі.

Ну, гэта першае, што ў галаву прыйшло. А ў якім пункце подла схлусіла, як-небудзь пасьля скажу. А праўду, як гэта хораша зрабіла Палінка НАСТУПНЫМ РАЗАМ, фотаздымкамі не дакажу. Якое там фоткацца, самі панімаеце...
Mark Ryden
ні актор
ні паэт
ні мастак
не паверыць
што можа быць так
невыносна

і невыноснаю
стала раптам для гэтай восені
расквітнела эклектыкай жоўтаю
набрыняла штучнымі вёснамі
Mark Ryden
Мой мілы Паміжу, да апошняй літары цябе перачытаю, ўсе выявы твае перамалюю, да грудзяў прыгарну і буду песьціць, як дзіця. Або прадам у харошыя рукі. (3 тышчы беларускіх рэ)